Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

26 студзеня 2021 года

Супрацоўнікі Бешанковіцкага АДАІ дапамаглі аўталедзі

У дні моцных маразоў, неспрыяльных умоў надвор'я Дзяржаўтаінспекцыя арыентавана на аказанне дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху, якія трапілі ў цяжкія сітуацыі.

   Супрацоўнікі ДАІ па ўсёй рэспубліцы аказваюць дапамогу пешаходам і вадзіцелям, якія ўчынілі вымушаныя прыпынкі на аўтадарогах. Інспектары дапамагаюць у буксіроўцы забытай або зламаных аўто, адаграваюць кіроўцаў у службовых аўтамабілях. Гатовыя заўсёды прыйсці на дапамогу і Бешанковіцкім праваахоўнікі.

   У рэдакцыю звярнулася жыхарка аграгарадка Камоскі, Святлана Міхайлаўна Надзёжка. У адзін з марозных студзеньскіх дзён, калі пасля працы жанчына вярталася дамоў разам з дзецьмі, у яе на выездзе з гарпасёлка заглух аўтамабіль. Па шчаслівай выпадковасці ў гэты час трапіўшым ў бяду сустрэўся экіпаж ДАІ, які ладзіў свой звычайны маршрут патрулявання. Дзяржаўтаінспектары спыніліся і прапанавалі сваю дапамогу. Высветліўшы прычыну вымушанага прыпынку аўтамабіля (як аказалася, замёрз паліўны фільтр), яны яе аператыўна ліквідавалі. І мама з дзецьмі ў суправаджэнні дзяржаўтаінспектараў паспяхова дабралася да дома.

   Жанчына, якая тэлефанавала ў рэдакцыю,  не стрымлівала эмоцый і дзякавала дарожным інспектарам Аляксандру Міхайлавічу Казаку і Сяргею Валер'евічу Булыню за аказаную дапамогу, за ўважлівасць і клопат, якія яна атрымала, апынуўшыся на дарозе ў цяжкай сітуацыі.
Вярнуцца