Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

1 жніўня 2023 года

Супрацоўнікі Бешанковіцкага аддзялення Дэпартамента аховы МУС: мы памятаем, мы шануем…

 Працягваючы традыцыі мінулага Года гістарычнай памяці, супрацоўнікі Бешанковіцкага аддзялення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў наведваюць знакавыя месцы Рэспублікі Беларусь. У экскурсіях бяруць удзел не толькі праваахоўнікі, але і члены іх сем'яў.
 Адно з апошніх "падарожжаў" пачалося з наведвання мемарыяльнага комплексу "Хатынь", дзе звінючая цішыня і спакой праймаюць душу ўсякага, хто туды трапляе. Апынуўшыся там, дзе шмат гадоў таму спыніўся час, кожны чалавек мімаволі казаць пачынае цішэй і ісці асцярожней, баючыся парушыць цішыню…
 Падчас экскурсій супрацоўнікі Дэпартамента аховы наведалі музей, экспазіцыя якога расказвае пра трагедыю Хатыні. Праваахоўнікі ўшанавалі памяць загінуўшых ускладаннем кветак да вечнага агню і помніка Непакоранаму чалавеку.
 - Хатынь з'яўляецца для Беларусі сімвалам нязломнасці нашага народа, - адзначыў начальнік ТДА МУС Юрый Раманаў. - Чым далей сыходзяць у гісторыю ваенныя гады, тым больш значным з'яўляецца захаванне памяці аб тых страшных падзеях. Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны падарылі нам магчымасць жыць і будаваць шчаслівую будучыню, за што мы заўсёды будзем казаць ім дзякуй!
 Гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна" стаў наступным аб'ектам, які наведалі нашы землякі. У ходзе экскурсіі супрацоўнікі азнаёміліся з экспазіцыяй ваеннай тэхнікі, танкаў, стралковай зброі, артылерыі і авіяцыі. Больш за ўсё яркіх уражанняў і эмоцый было ў дзяцей.
 Завяршылася падарожжа наведваннем заапарка і мінскага дэльфінарыя.
Вярнуцца