Навіны раёна
11 лістапада 2021 года
Супрацоўнікі Бешанковіцкага РАНС наведалі працоўныя калектывы
У рамках першага этапа рэспубліканскай акцыі "Не прапальвай сваё жыццё!" работнікі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць прафілактычныя гутаркі ў працоўных калектывах раёна, накіраваныя на папярэджанне пажараў з прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём. На гэты раз ратавальнікамі наведалі працоўныя калектывы вытворчага цэха СТАА "Белвест" і СХУП "Свіціна ВМК".
У ходзе размовы з працоўнымі калектывамі раёна работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прывялі прыклады трагічных наступстваў курэння ў ложку, у тым ліку ў стане алкагольнага ап'янення. Чарговы раз заклікалі прысутных не заставацца абыякавым да гэтай праблемы, таму што курэнне ў ложку з'яўляецца асноўнай прычынай гібелі людзей на пажарах. Акцэнтавалі ўвагу на правілах эксплуатацыі пячнога ацяплення, электраабсталявання, таму што чалавечая бестурботнасць і парушэнне гэтых правіл можа прывесці да трагічных наступстваў, аб правільным выкарыстанні пажарнага апавяшчальніка, які дапамагае своечасова выявіць пажар і захаваць не толькі маёмасць, але і ўласнае жыццё.
А замацаваць атрыманыя веды прысутныя змаглі, паўдзельнічаўшы ў віктарыне на тэму пажарнай бяспекі, а таксама пакінуць пажаданні тым, хто курыць. Кожнаму прысутнаму ўручаны наглядныя дапаможнікі з рэкамендацыямі па забеспячэнні бяспекі і захаванасці сваёй маёмасці і жыцця.