Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

21 снежня 2020 года

Супрацоўнікі ДАІ Бешанковічаў працягваюць праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы, у якіх прымаюць удзел юныя пешаходы

      Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі Бешанковіччыны працягваюць праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы, у якіх прымаюць удзел юныя пешаходы.
      На гэты раз дзяржаўтаінспэктары адправіліся ў сацыяльна-педагагічны цэнтр, каб нагадаць яго выхаванцам, як правільна паводзіць сябе на дарозе, каб не стаць удзельнікам ДТЗ.
      Старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы аддзялення ДАІ РАУС Кацярына Крылова і інспектар ДПС Максім Матора правялі з дзецьмі пазнавальную віктарыну, дзе тыя рашалі крыжаванкі, успаміналі асноўныя дарожныя знакі, іх асаблівасці і значэнне, а таксама змадэлявалі найбольш часта сустракаемыя небяспечныя дарожныя сітуацыі. Несумненна, толькі шматразовае паўтарэнне Правілаў дарожнага руху, прайграванне і разбор сітуацый, трэніровачныя практыкаванні і штодзённы станоўчы прыклад дарослых дазволяць дзіцяці адчуваць сябе ўпэўнена ў якасці пешахода, а таксама дапамогуць пазбегнуць аварыйных сітуацый і захаваць жыццё.
        Вядома, ніхто не застаўся без падарунка. Інспектары ўручылі дзецям і супрацоўнікам цэнтра флікеры.
Вярнуцца