Навіны раёна
2 жніўня 2023 года
Тры новыя збожжаўборачныя камбайны вытворчасці ААТ "Гомсельмаш" сёлета атрымалі гаспадаркі Бешанковіцкага раёна
Адзін з іх папоўніў машынна-трактарны парк КСПУП "ПалітаддзелецАгра".
Ключы ад новенькага камбайна атрымаў Яўген Апатаў (на фота).
Усяго на сельгаспрадпрыемствы Віцебскай вобласці накіраваліся 18 новых збожжаўборачных камбайнаў. Яны закуплены за сродкі рэспубліканскага бюджэту.