Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

6 снежня 2022 года

Ці выконваюць бешанковіцкія вадзіцелі ПДР і ці праходзіць іх транспарт тэхагляд? Сумесны рэйд правялі ДПС і "Белтэхагляд"

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правялі сумесны рэйд з прадстаўніком УП "Белтэхагляд". Праверылі, ці выконваюць вадзіцелі патрабаванне Правілаў дарожнага руху і ці праходзяць тэхнічны агляд своечасова.

Інспектары правяралі ў вадзіцеляў наяўнасць вадзіцельскага пасведчання, страхоўкі, дакументаў, якія пацвярджаюць допуск да ўдзелу ў дарожным руху. Звярталі ўвагу на тэхнічны стан транспартных сродкаў і наяўнасць зімовых шын.

Нарад ДПС у складзе інспектараў Максіма Матора і Аляксандра Зубца, а таксама інжынера 1-й катэгорыі рэспубліканскага ўнітарнага сэрвіснага прадпрыемства "Белтэхагляд" Алега Лісічонка за адносна невялікі прамежак часу, які яны правялі на вул. Чарняхоўскага, выявілі чатырох вадзіцеляў, якія кіравалі транспартным сродкам без дазволу на допуск ва ўдзеле ў дарожным руху, і адзін транспартны сродак з тэхнічнай няспраўнасцю.

У адказ на пытанне, чаму ў машыны няма тэхагляду, аўтамабілісты казалі прыкладна адно і тое ж: Гэта ў першы раз, абавязкова прайду! І сумнявацца ў гэтым, у прынцыпе, не даводзіцца. Нагадаем, згодна з дзеючым заканадаўствам, за кіраванне транспартным сродкам без пройдзенага дзяржаўнага тэхнічнага агляду пагражае штраф да 3-х базавых велічынь або папярэджанне. А вось ужо атрымаўшы папярэджанне, большасць аўтаўладальнікаў сапраўды спяшаюцца на дыягнастычную станцыю. Штраф-то па другім разе маленькім не здасца: ад 2 да 5 б. в.
Вярнуцца