Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

27 лютага 2024 года

Цытадэлі мужнасці: да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Сёння мы раскажам вам аб гераічнай гісторыі гарадскіх пасёлкаў Обаль і Асвея Віцебскай вобласці, якія згодна з Указам №44 Прэзідэнта ў ліку 9 населеных пунктаў краіны ўзнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны».
Обаль
У гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Обальскага сельсавета дзейнічала легендарная падпольная Камсамольская арганізацыя «Юныя мсціўцы». Гэта была адзіная маладзёжная падпольная арганізацыя ў Беларусі.
38 юнакоў і дзяўчат трымалі ў страху нямецкіх акупантаў. Сярод іх Фруза Зянькова, Марыя Лузгіна, Зіна Партнова, Ніна Азоліна, Валянціна Шашкова, браты Езавітавы. Падпольшчыкі дзейнічалі пад кіраўніцтвам Сіроцінскіх падпольных райкамаў партыі і камсамола. Усе яны былі залічаны ў партызанскі атрад імя Варашылава. Хлопцы друкавалі ўлёткі, праводзілі разведку, ладзілі дыверсіі, наносячы ўдары па самых важных аб'ектах ворага. Яны былі ўсюдыісныя і няўлоўныя.
Памяць аб юных героях-антыфашыстах захоўвае музей Обальскага камсамольскага падполля ў гарадскім пасёлку Обаль Шумілінскага раёна.
Асвея
Гэты населены пункт быў акупаваны 12 ліпеня 1941 года. Нямецка-фашысцкія захопнікі знішчылі ў Асвеі і раёне 4391 чалавека, у тым ліку ў лютым-сакавіку 1942-га больш за 650 вязняў Асвейскага гета.
У раёне дзейнічала Асвейскае партыйна-патрыятычнае падполле і Прошкаўскае камсамольска-маладзёжнае падполле, на базе якіх у канцы красавіка 1942 года ўзнік партызанскі атрад імя М. В. Фрунзе.
У маі 1942 года партызаны ачысцілі ад гітлераўцаў амаль усю тэрыторыю Асвейскага і Расонскага раёнаў, у выніку была створана Расонска-Асвейская партызанская зона. 1 верасня гэтага ж года народныя мсціўцы разграмілі буйны варожы гарнізон у в. Кахановічы і блакавалі гітлераўцаў у Асвеі, таму акупанты былі вымушаны 10 верасня пакінуць гарадскі пасёлак.
Сярод населеных пунктаў, узнагароджаных вымпелам сёлета, таксама гарады Баранавічы, Дзяржынск, Дзятлава, Калінкавічы, Любань, Асіповічы, Чавусы. Яны ўдастоены ўзнагароды ў сувязі са святкаваннем 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама ў мэтах увекавечання подзвігу воінаў Чырвонай Арміі, рабочых, партызан і падпольшчыкаў, здзейсненага імі пры абароне і вызваленні беларускіх гарадоў і іншых населеных пунктаў.
«Зара»
         

 

 

Вярнуцца