Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

20 чэрвеня 2022 года

Турзлёт у Бараўцах збірае сяброў

З 24 па 26 чэрвеня сяброў збірае прысвечаны Году гістарычнай памяці раённы турзлёт у Бараўцах. Яго правядзенне было запланавана яшчэ ў маі, але з-за дрэннага надвор'я мерапрыемства прыйшлося перанесці.

Паўдзельнічаць у штогадовым спаборніцтве запрашаюць прадстаўнікоў арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў (а таксама зборныя каманды аграгарадкоў), словам, усіх, хто за актыўны лад жыцця. Склад каманды - 15 чалавек (мінімальны - 9, з іх 6 мужчын і 3 жанчыны), пацвердзіць удзел можна ў ФСК «Дзвіна», заяўкі прымаюцца да 22 чэрвеня па нумары 6-05-34.

Арганізатары падрыхтавалі для ўдзельнікаў нямала іспытаў. У праграме турзлёту: тэхніка пешаходнага турызму, трыятлон, валейбол, дартс, перацягванне каната, жартоўная паласа перашкод, конкурсы мастацкай самадзейнасці, кулінараў і турыстычнага побыту. Не сумнявайцеся, актыўных і спартовых чакае маса дадатных эмоцый і, вядома, заслужаныя ўзнагароды за перамогу. Турыстычны злёт - не толькі магчымасць адцягнуцца ад паўсядзённай мітусні, але і месца, дзе знаходзяць сяброў. Вогнішчы, песні пад гітару, амаль армейскія палосы перашкод і сумеснае пераадоленне цяжкасцей паходнага жыцця аб'яднаюць усіх, хто не баіцца праверыць сваю цягавітасць у палявых умовах, прадэманстраваць фізічныя, артыстычныя і кулінарныя навыкі.
Марыя САНЬКО.
Вярнуцца