Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

28 лютага 2020 года

Творчыя калектывы Бешанковіцкага раённага цэнтра культуры правялі мерапрыемства, прысвечанае роднай мове

     Апошні тыдзень зімы ў ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п. Бешанковічы” быў абвешчаны тыднем роднай мовы. Менавіта туды і завітаў народны ансамбль народнай песні “Весялуха” дзяржаўнай установы культуры “Бешанковіцкі раённы цэнтр культуры” і ўдзельнікі калектыву пабытовага танца “Кружалі” філіяла “Дом фальклору” з музычна-пазнавальнай праграмай “Падарожжа па краіне мовы”.

     Падчас мерапрыемства вучні 5-10 класаў выконвалі заданні на пэўных прыпынках падарожжа, за што атрымлівалі салодкія прызы. Не толькі вучні, але і настаўнікі з задавальненнем адгадвалі беларускія загадкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, вывучалі і спявалі разам з артыстамі беларускія народныя песні. Таксама   ўсе з цікавасцю сачылі за танцавальным майстар-класам: вывучалі і старанна паўтаралі элементы беларускіх народных танцаў.

     У падарожжы па краіне мовы час праляцеў незаметна. Удзельнікі былі зацікаўлены тым, што адбываецца, актыўна і з добрым настроем выконвалі ўсе заданні. На развітанне арганізатары праграмы яшчэ заклікалі ўсіх вывучаць родную мову і гаварыць на ёй.

Вярнуцца