Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

19 лютага 2020 года

Творчыя калектывы Бешанковіцкага раённага цэнтра культуры прынялі ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе "Не старэюць душой ветэраны"

     14  лютага 2020 года ў горадзе Віцебску адбыўся абласны агляд-конкурс сярод ветэранскіх творчых калектываў “Не старэюць душой ветэраны”.

     Аб сваім удзеле ў мерапрыемстве заявілі творчыя калектывы дзяржаўнай установы культуры “Бешанковіцкі раённы цэнтр культуры”.

     Народным клубам “Ветэран” была прадстаўлена праграма вакальна-харавога калектыву, акампаніятарам якога з’яўляецца Соф’я Панкевіч.

     Сярод салістаў конкурсу з песняй “Малая Радзіма” выступіў кіраўнік народнага клуба “Ветэран” Сяргей Яўжэнка.

     У танцы “Местачковыя замалёўкі” свой талент і творчыя здольнасці паказалі ўдзельнікі калектыву побытавых танцаў “Кружалі”, які працуе пры Доме фальклору пад кіраўніцтвам Вольгі Качанавай.

     Апладысменты і шчырыя словы пахвалы былі адрасаваны калектыву пакуль што толькі ад удзячнага гледача, але ўсе ўдзельнікі спадзяюцца, што іх праца будзе адзначана і членамі журы. Аб гэтым будзе вядома крышачку пазней, пасля падвядзення вынікаў агляду-конкурсу.

Вярнуцца