Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

16 кастрычніка 2023 года

Тыдзень бацькоўскай любові праходзіць у Бешанковіцкім раёне

У кастрычніку наша краіна святкуе дзве важныя даты - Дзень маці і Дзень бацькі. Першая супадае з Пакровам Прасвятой Багародзіцы - 14 кастрычніка. Другая заснавана у мінулым годзе і адзначаецца 21 кастрычніка.
Прамежак часу паміж гэтымі датамі называюць Рэспубліканскім Тыднем бацькоўскай любові, які прысвячаецца самым галоўным людзям у жыцці кожнага чалавека - маці і бацьку. Бо бацькоўства - велізарная праца. Мала даць жыццё, выгадаваць дзіця, не менш важна выхаваць яго прыстойным чалавекам, дастойным грамадзянінам сваёй краіны.
Мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтых дат, пройдуць і на Бешанковіччыне. Так, з мэтай фарміравання прадстаўлення аб сям'і і сямейных каштоўнасцях як аснове грамадства, выхавання пачуцця любові і павагі да бацькоў ва ўсіх школах раёна, як і па краіне ў цэлым, будзе праведзены адзіны ўрок, прысвечаны Тыдню бацькоўскай любові. Ва ўстановах адукацыі пройдуць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя сям'е, мацярынству і бацькоўству, гутаркі, акцыі, выставы малюнкаў і г.д. Размова аб сям'е, ролі бацькоў у стварэнні ўмоў для разнастаронняга развіцця дзяцей, аб значэнні сям'і і сямейнага выхавання з навучэнцамі працягнецца і ў рамках рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекту «Школа актыўнага грамадзяніна», тэма якога ў гэтым месяцы – «Радзіма мая Беларусь у асобах. Сям'я - пачатак усіх пачаткаў».
У ДУДА "Бешанковіцкі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі" ў плане мерапрыемстваў значацца фотаконкурсы "Абдымаючы маму" і "Татавы дочкі і сыночкі", конкурс чытальнікаў "Самая прыгожая і родная", выраб сувеніраў для мам і тат, выставы малюнкаў, гульнявая праграма "Тата можа».
Актыўны ўдзел у мерапрыемствах тыдня прымуць установы культуры, на якіх ляжа асноўны груз па падрыхтоўцы свят. Культработнікі рыхтуюць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці і Дню бацькі, тэматычныя фотавыставы, фотазоны, кніжныя выставы і іншыя. Раённы гісторыка-краязнаўчы музей з 10 па 22 кастрычніка праводзіць акцыю "Бясплатнае наведванне музея з мамай і татам".
Супрацоўнікі Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва рыхтуюць "круглы стол" пад назвай "Цяпло матчынага сэрца", сямейную гасціную "Падары ўсмешку маме", правядуць флэшмоб "Мой тата - самы лепшы!". Да святкавання Дня маці і Дня бацькі далучацца таксама грамадскія арганізацыі, прафсаюзы.
Словам, святы будуць напоўнены яркімі падзеямі і мерапрыемствамі, мэта якіх - аб'яднаць намаганні нашага грамадства ва ўмацаванні сямейных асноў і павышэнні ролі мацярынства і бацькоўства, садзейнічаць далейшаму захаванню традыцыйных сямейных каштоўнасцей, павысіць значнасць праводзімай дзяржавай сямейнай палітыкі.

Вярнуцца