Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

9 жніўня 2022 года

Тысяча тон "залатога" збожжа ўбрана з палёў КФХ "Пшанічны двор" у Бешанковіцкім раёне

    У Бешанковіцкім раёне з'явіўся першы тысячнік на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур!
Ім аказаўся старшы камбайнер Андрэй Аляксандравіч Аднарогій. Памочнікам у яго - Мікалай Мікалаевіч Аднарогій.
    Перадавік жніва працуе на палях КФХ "Пшанічны двор". На Claas Lexion 570 ён намалаціў 1020 тон збожжа!
З працоўнай перамогай камбайнера павіншавалі старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Кавалёнак. Музычныя віншаванні падрыхтавалі работнікі культуры.
   За добрасумленную працу і першы тысячны намалот збожжа ўраджаю 2022 года Андрэй Аляксандравіч удастоены Ганаровай граматы райвыканкама і Падзячнага ліста райкама прафсаюза работнікаў АПК.





Вярнуцца