Навіны раёна
22 мая 2020 года
У Бачэйкаўскай сярэдняй школе яшчэ адна радасная падзея
У Бачэйкаўскай сярэдняй школе яшчэ адна радасная падзея - папоўнілася скарбонка ўзнагарод вучня 11 класа Антона Дзятлаўскага. Юнак заваяваў дыплом III ступені ў рэспубліканскім конкурсе творчых літаратурных і даследчых работ «Святло Праваслаўя» у намінацыі «Беларускія святыні».
Разам са сваім настаўнікам А.Г.Арловай школьнік адправіў верш «Маці Божай Жыровіцкай». Такая тэма выбрана невыпадкова. Прысвечана яна 550-годдзю здабыцця Жыровіцкай іконы Божай Маці.
Дарэчы, гэта не першы ўдзел Антона ў дадзеным конкурсе. У мінулым годзе ён заваяваў дыплом II ступені за даследчую працу аб цэрквах і храмах нашага раёна. У 2018 годзе на суд журы прадставіў творчую працу «Праваслаўе ў маім жыцці», якая прынесла юнаку таксама III месца.
Цяперашні конкурс традыцыйна праводзіўся ў трох узроставых групах: 3-4, 5-7 і 8-11 класы. Асноўная мэта спаборніцтва - садзейнічаць фарміраванню гістарычнай свядомасці, духоўна-маральных якасцей асобы, а таксама выхаванню патрыятызму і грамадзянскасці вучняў на аснове культурных традыцый беларускага народа. Арганізатарам мерапрыемства выступіў ДУА "Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла" БДУ.
На жаль, з-за пандэміі не прадставілася магчымым сабраць усіх удзельнікаў у Мінску на цырымонію ўзнагароджання. Аргкамітэт разаслаў дыпломы і падзякі пераможцам і ўдзельнікам конкурсу па электроннай пошце. У сваіх пасланнях арганізатары падзякавалі выкладчыкаў, дзяцей і іх бацькоў за праведзеную працу па захаванню гістарычнай і духоўнай спадчыны Беларусі, беражлівых адносін да святыняў роднага краю.
Вярнуцца

- Заўсёды хвалююча ўдзельнічаць у конкурсах такога маштабу, - падзяліўся А.Дзятлаўскі. - Мае поспехі - гэта вялікая заслуга Алы Генадзьеўны і маіх родных. Гэтыя людзі заўсёды мяне навучалі, падтрымлівалі ва ўсіх пачынаннях і надавалі мне ўпэўненасці ва ўласных сілах.