Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

18 кастрычніка 2021 года

У Бешанковічах адкрыты стацыянарны пункт вакцынацыі супраць каронавіруснай інфекцыі

У Беларусі працягваецца вакцынацыя насельніцтва супраць каронавіруснай інфекцыі. У краіне працуюць больш за 850 пунктаў вакцынацыі супраць COVID-19. Па сцвярджэнні спецыялістаў, вакцынацыя ад каронавіруса зніжае рызыку шпіталізацыі ў 22-29 разоў. Сёння прышчэпка - адзіны эфектыўны метад прафілактыкі COVID-19. Хаця таксама не варта забываць аб захаванні правіл асабістай гігіены, масачных рэжыму, сацыяльнай дыстанцыі, мінімізацыі кантактаў - усё гэта дазволіць засцерагчыся ад падступнай хваробы.

 Як паведаміла рэдакцыі галоўная медыцынская сястра ўстановы аховы здароўя «Бешанковіцкая цэнтральная раённая бальніца» К.Л.Курносава, для таго, каб провакцынавацца, жыхарам раёна цяпер не абавязкова ісці ў бальніцу. З панядзелка, 18 кастрычніка, ў Бешанковіцкім раённым цэнтры культуры адкрыты стацыянарны пункт вакцынацыі супраць каронавіруснай інфекцыі, дзе можна таксама зрабіць прышчэпку ад грыпу. Час яго працы - з 12 гадзін 30 хвілін да 17 гадзін. З аўторка, 19 кастрычніка, прышчэпачны пункт будзе працаваць з 12 гадзін 30 хвілін да 19 гадзін.

Па стане на 17 кастрычніка ў Беларусі зарэгістраваныя 571 987  чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, прырост за суткі склаў 1981 пацыент, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4402 пацыента з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Выздаравелі 545 245 пацыентаў, у якіх раней быў пацьверджаны дыягназ COVID-19.
Вярнуцца