Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

20 жніўня 2020 года

У Бешанковічах дадзены старт акцыі!

Бешанковіцкія ратавальнікі ў рамках акцыі "У цэнтры ўвагі - дзеці!» наведалі адзін з гандлёвых аб'ектаў раёна. Мэтай прафілактычнай акцыі з'яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы дзіцячага траўматызму і гібелі дзяцей з прычыны пакідання іх без нагляду.

Супрацоўнікі раённага аддзела па НС разам з членамі клуба юных ратавальнікаў-пажарных правялі пазнавальныя мерапрыемствы аб правілах бяспекі для жыхароў раёна. У аддзеле продажу дзіцячага адзення і канцылярскіх вырабаў, разам з асноўнай прадукцыяй, размясцілі элементы МНС - баявую вопратку ратавальніка, пажарны апавяшчальнік і вогнетушыцель. Дзеці ахвотна размаўлялі з ратавальнікамі, адказвалі на пытанні, а таксама даведаліся, як правільна сябе паводзіць, каб захаваць жыццё і здароўе, да чаго можа прывесці неасцярожнасць у абыходжанні з агнём. Прысутным нагадалі тэлефонныя нумары службы выратавання - 101,112 Прадстаўнік МНС заклікаў бацькоў паклапаціцца пра бяспеку сваіх дзяцей і навучыць іх правільным паводзінам. Кожны наведвальнік атрымаў падарунак, які будзе нагадваць аб захаванні правіл бяспекі.
Вярнуцца