Навіны раёна
21 мая 2024 года
У Бешанковічах ідзе мадэрнізацыя цеплатрасы
Падрыхтоўку да маштабных пераўтварэнняў цепласетак у
цэнтральнай частцы Бешанковіч камунальная служба пачала яшчэ летась: больш за
200 тысяч рублёў са сродкаў абласнога бюджэту было накіравана на выраб
праектна-каштарыснай дакументацыі і набыццё матэрыялаў.
Рэканструкцыя цеплавых сетак пройдзе ад вуліцы Чуклая да Савецкай і ад вуліцы Валадарскага да Камуністычнай, 24А. Дагаворны кошт будаўніцтва аб'екта складае 212 тысяч рублёў. Будаўніча-мантажныя работы ажыццяўляюць працаўнікі ЗАТ "Спецмантажызол г. Наваполацк". Надземныя камунікацыі ўжо дэмантаваны, новыя трубаправоды пракладуць пад зямлёй. Такое рашэнне зробіць гарпасёлак больш прывабным.Больш фота"Зара"
Вярнуцца