Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

6 мая 2022 года

У Бешанковічах на Кургане Славы закладзена туявая алея

Месца для пасадкі было выбрана не выпадкова. Курган Славы быў закладзены жыхарамі Прыдзвіння 55 гадоў таму, у дзень 22-й гадавіны вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У падмурак Кургана лягла зямля з падмаскоўных палёў, дзе ўпершыню былі разгромлены гітлераўскія войскі, з блакаднага Ленінграда, Брэсцкай крэпасці, з воінскіх пахаванняў нашага раёна.

У гэты дзень на чале з кіраўніцтвам раёна, члены працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, навучэнцы школ унеслі свой уклад у добраўпарадкаванне гэтага святога месца. Больш за 170 туй, якія былі набыты ў Астровенскім гадавальніку зараз стануць напамінам нам і будучым пакаленням аб страшных кровапралітных падзеях 1941-1944 гадоў, аб усіх тых скалечаных лёсах, знішчаных жыллі, загінуўшых дзецях і старых, назаўжды пакінутых у нашым раёне. Чатыры вёскі так і не змаглі аднавіцца пасля вайны, адна вёска Корэнева была знішчана гітлераўцамі разам з жыхарамі. На яе месцы ў лясным гушчары на беразе возера варта абеліск з выбітым 31 імем каранёўцаў.
Вярнуцца