Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

10 лістапада 2020 года

У Бешанковічах на цэнтральнай плошчы прайшло ўскладанне вянкоў да помніка Леніна

Для старэйшага пакалення Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі - цудоўная нагода для настальгіі: успомніць піянерскае дзяцінства, камсамольскую маладосць і шчаслівае савецкае жыццё. Для маладых людзей - магчымасць пераасэнсаваць гісторыю краіны пад назвай СССР, яе узлёты і падзенні, памылкі, якія да гэтага прывялі, каб не паўтарыць іх у будучыні.
Напярэдадні святкавання 103-й гадавіны Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі ў Бешанковічах на цэнтральнай плошчы прайшло ўскладанне вянкоў да помніка Леніна. На чале са старшынёй райсавета ветэранаў А.В.Крачковскім да мемарыяла прыйшлі актыўныя і ініцыятыўныя жыхары раёна, сярод якіх Л.Дз.Грыгаровіч, І.І.Захарчанка, С.М.Ананьева, Дз.Л.Бабарень.
Улічваючы эпідэміялагічную абстаноўку, мерапрыемства правялі з захаваннем усіх неабходных санітарных правіл.

 

Вярнуцца