Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

3 лістапада 2020 года

У Бешанковічах прайшла раённая спартакіяда сярод працуючай моладзі

    Не на жарт разгарнуліся баталіі раённай спартакіяды сярод працоўнай моладзі. За перамогу змагаліся прадстаўнікі аддзелаў па адукацыі, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Ульскага ліцэя, ФСК «Дзвіна», ЗАТ «ААБ-Агра Наватар».

    Кожны ўдзельнік каманды ведаў свае моцныя бакі. Хтосьці добра гуляе ў футбол, хтосьці – трапна б’е ў баскетбольнае кальцо… Таму на пляцоўцы ў спортклубе было горача: упэўнена дэманстравалі трапнасць стрэл прыхільнікі дартса, лепшыя асілкі заўзята змагаліся ў гіравым спорце, усе разам весела пераадольвалі «паласу перашкод». Аднак кульмінацыяй стала перацягванне каната – апошні этап спаборніцтва. Вось дзе было відовішча! Пад бадзёрыя крыкі гледачоў вызначалі самую дужую каманду. Усё гэта яшчэ больш згуртавала спартсменаў. Але, як ні круці, перамога дастаецца мацнейшым.

   Спартыўнае свята прынесла вялікае задавальненне гледачам і каласальнае напружанне ўдзельнікам. Аднак у спорце, як у жыцці, важна сабраць усе сілы і рашучасць, тады любыя перашкоды будуць пераадолены. Самымі-самымі сталі ульскія спартсмены, прадстаўнікі ФСК «Дзвіна» і аддзела па адукацыі райвыканкама. Каштоўныя і салодкія прызы лепшым камандам спартакіяды падрыхтавалі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і РК ГА «БРСМ».

Марыя САНЬКО, http://www.gztzara.by

 
Вярнуцца