Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

15 лютага 2023 года

У Бешанковічах прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 34-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана

Пачаліся яны з наведвання ўдзельнікамі баявых дзеянняў, прадстаўнікамі органаў улады, грамадскіх арганізацый в. Луг, дзе пражывае Роза Данілаўна Сухвал, маці Аляксандра Сухвала, які загінуў пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў Афганістане, і дзе на сельскіх могілках пахаваны Аляксандр.

На магілу воіна-інтэрнацыяналіста ўсклалі вянок, памяць земляка ўшанавалі хвілінай маўчання.

А роўна апоўдні ў райцэнтры, ля памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам, размешчанага каля СШ №1 г. п. Бешанковічы імя І. І. Строчкі, адбыўся мітынг з удзелам кіраўніцтва раёна, прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскасці, моладзі.

Вярнуцца