Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

31 ліпеня 2023 года

У Бешанковічах працуе праваслаўная выстава-кірмаш «Кладезь» Свята-Елісавецінскага манастыра

 Бешанковічы рыхтуюцца да свята беларускай гасціннасці, кірмашовых забаў і майстроў сваёй справы, прымеркаванай да Дня гарадскога пасёлка.
 Адбыўся малебен на пачатак добрай справы ў гонар дня першай згадкі Бешанковіч, а сёння ўрачыста адкрыта праваслаўная выстава-кірмаш «Кладезь» Свята-Елісавецінскага манастыра, якая размясцілася на стаянцы каля аўтастанцыі.
 Ад імя райвыканкама, райсавета дэпутатаў, усіх жыхароў раёна кіраўнік рэгіёну Г. В. Унуковіч падзякавала сясцёр манастыра, якія прывезлі ў наш райцэнтр усё лепшае, што ствараецца з малітвай і любоўю ў яго майстэрнях: іконы і царкоўныя рэчы, кнігі для дарослых і дзяцей, сувеніры, швейныя вырабы, манастырскую кераміку, прадукцыю для здароўя і шматлікае іншае, нясуць паслухмянасць у балазе добрых спраў. За магчымасць дакрануцца да прыгажосці царкоўнай творчасці, далучыцца да багацця праваслаўнай культуры. А таксама перадала Падзячны ліст ігуменні манастыра са словамі ўдзячнасці і падзякі за правядзенне ў нашым райцэнтры фестывалю праваслаўнай культуры.
 Бо «Кладазь» — гэта не толькі гандлёвыя рады, «Батлейка», але і магчымасць сустрэцца з прадстаўнікамі манастыра, якія сваім добрым словам, божым словам дакранаюцца душ людзей, накіроўваюць на шлях праведны тых, хто спатыкнуўся ад збавення іх ад п'янства, распусты, іншых грахоў.
 Няма сумнення, што фестываль стане яркай падзеяй для нашага раёна, не толькі ўпрыгожыць святочныя мерапрыемствы, але і пакіне добры след у сэрцах і душах прыдзвінцаў.
Вярнуцца