Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

6 студзеня 2022 года

У Бешанковічах створана 9 груп экспертаў для абмеркавання праекта Канстытуцыі ў працоўных калектывах

Для правядзення ў Бешанковіцкім раёне дыялогавых пляцовак па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сфарміравана 9 груп з ліку дэпутатаў, членаў раённага выканаўчага камітэта, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і іншых экспертаў. Аб гэтым рэдакцыі паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Як раней падкрэсліла кіраўнік раёна Г. У. Унуковіч, шырокае абмеркаванне праекта Канстытуцыі ў рэгіёне павінна быць арганізавана на належным узроўні, важна максімальна данесці да насельніцтва сутнасць прапанаваных змяненняў Асноўнага Закона. Гэтым і зоймуцца экспертныя групы ў студзені-лютым. Ужо вызначаны пералік працоўных калектываў для арганізацыі ў іх дыялогавых пляцовак. Падключацца да працы і інфармацыйна-прапагандысцкія групы.
Вярнуцца