Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

29 лютага 2024 года

У Бешанковічах усталююць памятны знак Льву Сапегу

У Бешанковічах усталююць памятны знак дзяржаўнаму дзеячу і мецэнату, ураджэнцу Бешанковіцкага раёна Льву Сапегу.
У студзені раённы выканаўчы камітэт абвясціў конкурс эскізных праектаў памятнага знака Льву Сапегу. Яго ўдзельнікам прапануецца стварыць памятны знак (фігурную кампазіцыю) вышынёй не менш за 3 метры, які мог уключаць бюст або рэльефную выяву дадзенай гістарычнай асобы.
Усяго на конкурс было прадстаўлена 12 творчых работ. Учора журы, у склад якога ўвайшлі эксперты ў галіне мастацтва з Мінска і Віцебска, а таксама прадстаўнікі нашага раёна, вызначылі пераможцу. Аўтар работы - Іван Міско, скульптар з Мінска.
Мемарыяльны знак уяўляе сабой бронзавы арачны барэльеф, які паказвае канцлера Льва Сапегу з атрыбутамі дзяржаўнай улады. Выява ўманціравана ў нішу прыроднага гранітнага блока для надання манументальнасці і значнасці вобразу Сапегі ў гістарычным аспекце Рэспублікі Беларусь.
Дарэчы, дадзеную работу, як адну з самых годных, адзначылі і прадстаўнікі актыву раёна, якія прынялі ўдзел у апытанні.
Памятны знак будзе ўсталяваны ў гарадскім парку.
 






































































«Зара»

 


 

Вярнуцца