Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

7 лютага 2020 года

У Бешанковіцкім ФСК «Дзвіна» прайшла спартландыя «Лютаўскі марафон», у якой прынялі ўдзел людзі з абмежаванымі магчымасцямі

     Здаровы лад жыцця не толькі модны трэнд, але і жыццёвая неабходнасць для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Што яны і даказалі, прыняўшы ўдзел у спартландыі «Лютаўскі марафон», якая адбылася 6 лютага 2020 года на базе ФСК «Дзвіна».

        14 чалавек лёгка падзяліліся на дзве каманды і паказалі сваю любоў да спорту. Мамы, спецыялісты аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў сталі актыўнымі заўзятарамі і памочнікамі для аматараў спорту з абмежаванымі магчымасцямі.

     Спартыўныя спаборніцтвы, апладысменты балельшчыкаў, дапамога валанцёраў - гэта састаўляючыя кожнага спартыўнага свята для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

     З вялікай увагай ставяцца работнікі ФСК «Дзвіна» да наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бешанковіцкага раёна», а спартыўныя сустрэчы ў ФСК «Дзвіна» сталі ўжо добрай традыцыяй.

Вярнуцца