Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

12 кастрычніка 2020 года

У Бешанковіцкім раёне аб'яўлены конкурс «Алё, мы шукаем таленты!»

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама сумесна з раённым цэнтрам культуры і раённым аб’яднаннем прафсаюзаў абвясціў аб правядзенні раённага творчага конкурсу «Алё, мы шукаем таленты!».

Конкурс арганізаваны з мэтай пашырэння кантактаў паміж працоўнымі калектывамі раёна, садзейнічання ў рэалізацыі ініцыятыў і творчага патэнцыялу грамадзян рознага ўзроўню падрыхтоўкі. Заяўлены чатыры намінацыі: «Вакал-сола», «Вакальны ансамбль»; «Харэаграфічны ансамбль»; «Мастацкае слова»; «Чароўны пэндзаль». Канкурсантамі могуць стаць прадстаўнікі працоўных калектываў раёна ва ўзросце ад 18 гадоў.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 15 кастрычніка на электронную пошту ideologicheskiy@mail.ru, альбо па факсе 6-51-50, альбо па адрасе: г. п. Бешанковічы, вул. Камуністычная, 12. У заяўцы павінны быць пазначаны прозвішча, імя ўдзельніка або назва калектыву, узроставая катэгорыя, назва нумара, хранаметраж выкананай праграмы, неабходнае тэхнічнае забеспячэнне.  
Само творчае спаборніцтва «Алё, мы шукаем таленты!» запланавана на 1 лістапада.

Чытать падрабязней "Зара"

Вярнуцца