Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

17 снежня 2020 года

У Бешанковіцкім раёне аб'яўлены конкурс на лепшую вулічную навагоднюю елку

Бешанковіцкі райвыканкам абвясціў яшчэ аб адным раённым конкурсе, прымеркаваным да святкавання Новага года, - конкурс на лепшую вулічную навагоднюю елку «Навагодні карнавал». Яго галоўная мэта - стварыць святочную атмасферу ў гарпасёлку і добры настрой яго жыхарам у перадсвяточныя і святочныя дні.
Удзел у конкурсе могуць прыняць арганізацыі і прадпрыемствы розных формаў уласнасці, грамадскія аб'яднанні, а таксама жыхары раёна. Для гэтага неабходна вырабіць дэкаратыўную елку з выкарыстаннем падручных матэрыялаў і ўсталяваць яе на Цэнтральнай плошчы г. п. Бешанковічы ў тэрмін да 15 гадзін 23 снежня.
Умовы конкурсу наступныя: вышыня елкі павінна быць не менш за 1 метр, апора для размяшчэння на адкрытай пляцоўцы - устойлівай, а выкарыстаныя для стварэння елкі падручныя матэрыялы - не змяняць свае ўласцівасці і знешні выгляд пры розных умовах надвор'я.
Вынікі конкурсу будуць падведзены 24 снежня. Пераможцы, якія занялі 1-е, 2-е і 3-е месцы, атрымаюць дыпломы і памятныя падарункі. Даведкі па тэл. 6-50-71.
Вярнуцца