Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

9 снежня 2021 года

У Бешанковіцкім раёне адпрацавалі алгарытм дзеянняў пры НС і стары дом знеслі

У адзін з апошніх дзён лістапада жыхары вёскі Шышова Бешанковіцкага сельсавета не на жарт устрывожыліся, убачыўшы некалькі машын, якія ўязджаюць у населены пункт з пажарнікамі, міліцыянерамі, газавікамі і энергетыкамі. На шчасце, нагоды для хваляванняў не было. Гэта спецыялізаваныя службы адпрацоўвалі тут дзеянні пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі, а менавіта - пры пажары дома.

Згодна з тактычнай задумай вучэнняў, на пульт аператыўнага дзяжурнага РАНС у 10 гадзін паступіла паведамленне аб узгаранні жылога дома. На месца здарэння неадкладна выехалі ратавальнікі. Прыбыўшы па ўказаным адрасе, каб прадухіліць гібель людзей, пажарныя ажыццявілі разведку памяшканняў, пасля чаго пачалі ліквідацыю НС. Па словах начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях К. П. Мядзеля, апроч прафесійных навыкаў, ратавальнікі адпрацавалі і метады міжведамаснага ўзаемадзеяння. Да ліквідацыі ўмоўнага пажару прыцягваліся спецыялісты раёнаў газазабеспячэння і электрычных сетак, супрацоўнікі райаддзелаў міліцыі і Следчага камітэта.

Як распавёў рэдакцыі намеснік старшыні райвыканкама, які курыруе ў раёне працу камісій па ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый і па пустых і трухлявых дамах у сельскай мясцовасці, В. Э. Грышан, месца правядзення вучэнняў было выбрана не выпадкова. Дом, які нібы загарэўся, даўно падлягаў зносу. "Такія трэніроўкі даюць магчымасць не толькі праверыць ступень гатоўнасці службаў, якія ўдзельнічаюць у ліквідацыі НС, але і навесці парадак у сельскіх населеных пунктах, дзе, на жаль, з часам з'яўляецца ўсё больш і больш закінутых дамоў", - адзначыў Віктар Эдмундавіч.

Дапамога ратавальнікам у зносе пабудоў аказалі работнікі ДЛГУ «Бешанковіцкі лясгас», УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік» і КСПУП «ПалітаддзелецАгра».

Вярнуцца