Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

6 лютага 2020 года

У Бешанковіцкім раёне на базе Ржаўскага сельскага Дома культуры прайшло выязное навучанне работнікаў Сененскага і Бешанковіцкага раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях, якія ажыццяўляюць пажарна-прафілактычную работу ў жылым сектары ў складзе назіральных камісій

     Праводзілі навучанне працаўнікі ўстановы «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС»: Біндзель Андрэй Віктаравіч і Казей Дзяніс Аляксандравіч.
     Заняткі былі падзелены на дзве часткі: практычную і тэарэтычную.
   У ходзе тэарэтычнай часткі ўдзельнікам было расказана аб парадку правядзення прафілактычнай работы ў домаўладаннях грамадзян, алгарытм дзеянняў пры выяўленні фактараў, якія здольныя паўплываць на бяспеку грамадзян, а таксама парадак узаемадзеяння з суб'ектамі прафілактыкі.
    Услед за тэарэтычнай пачалася практычная частка, падчас якой навучэнцы падзяліліся на тры групы і мелі магчымасць практычнага прымянення навыкаў па абследаванню домаўладанняў, надворных пабудоў.
     Падчас падвядзення вынікаў Андрэй Віктаравіч і Дзяніс Аляксандравіч яшчэ раз растлумачылі ўсе нюансы і адказалі на ўзніклыя пытанні.
Вярнуцца