Навіны раёна
8 кастрычніка 2019 года
У Бешанковіцкім раёне пачаліся мерапрыемствы па ўключэнні вулічнага асвятлення ў сельскай мясцовасці
Першымі святло атрымалі жыхары Улы і в. Ульянаўка. Крыху пазней вулічнае асвятленне было ўключана ў Бузілаве, Вяжышчы, Сініцах, Соржыцы. На чарзе Ржаўка, Верхняе Крывына і іншыя населеныя пункты.
Як распавёў рэдакцыі старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.М.Шведаў, да 15 кастрычніка асвятленне будзе падключана ў буйных населеных пунктах. А да 1 лістапада "выйдуць з цемры» ўсе вёскі, іх у раёне налічваецца 239.
Як вядома, у мэтах эканоміі энергарэсурсаў на летні перыяд асвятленне пераводзілася ў рэжым чакання. Пасля яго адключэння праводзіліся неабходныя работы па абслугоўванні ліній, што павінна забяспечыць іх бесперабойную працу ў асенне-зімовы перыяд.