Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

3 чэрвеня 2024 года

У Бешанковіцкім раёне падведзены вынікі спаборніцтва за дасягненне найвышэйшых вынікаў на вясенне-палявых работах

Падведзены вынікі раённага спаборніцтва за дасягненне найвышэйшых вынікаў на вясенне-палявых работах. Традыцыйна яго арганізатарамі выступілі райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.
Безумоўна, якім будзе ўраджай — 2024 напрамую залежыць ад прафесійнага майстэрства, адказнасці і аператыўнасці тых, хто вясной, часцяком у няпростых умовах, закладваў аснову ўраджаю — араў, апрацоўваў глебу, уносіў угнаенні, сеяў... У кожнай гаспадарцы ёсць свае пераможцы. У маштабах жа раёна лепшымі прызнаныя сем механізатараў. Узнагародай за шчырую працу для іх сталі падзякі і каштоўныя падарункі. Іх перадавікам уручыў першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Бухаловіч.
У ЗАТ "АСБ Агра-Наватар" на вяснова-палявых работах вызначыліся адразу два механізатары. Аляксей Каралін стаў лепшым у раёне на ўзворванні глебы. На 20 мая, дзень заканчэння спаборніцтва, на "МТЗ‑3522" з "ППА‑9-45" ён узараў 1000 гектараў. А яго калега Аляксандр Спірыдзёнак, працуючы на "МТЗ‑3022" з "КЧ‑6", выбіўся ў лідары на культывацыі і дыскаванні глебы. Яго вынік — 900 гектараў.
Лепшым сейбітам прызнаны Сяргей Гусакоў, працаўнік КСПУП "ПалітаддзелецАгра". На "МТЗ‑3522" з "АПП-6Д" ён засеяў збожжавымі і зернебабовымі культурамі плошчу ў 950 гектараў.
На падкормцы пасеваў азімых культур, кармавых угоддзяў першае месца прысуджана працаўніку КФХ "Пшанічны Двор" Вадзіму Піліпенку. Яго "РАСА" абышла 2550 гектараў.
Віншаванні з перамогай на хімічнай праполцы пасеваў прымаў механізатар СУП "Вядзёрава" Руслан Ярмоленка. На "МТЗ-82" з "ОП‑2500" ён правёў доглядныя работы на плошчы 1352 гектары.
Лепшых вынікаў на ўнясенні арганікі дамогся механізатар СУП "Свіціна-ВМК" Фёдар Заяц. На "МТЗ‑3522" з "МТУ-20" ён унёс пад пасевы 8760 тон арганічных угнаенняў.
За добрасумленную працу, адказнае стаўленне да працы падзякай і каштоўным падарункам таксама адзначаны Дзмітрый Залатуха з Ульскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага каледжа ім. Л.М.Даватара.
Усе, хто працаваў на вынік, заслугоўваюць самых пахвальных слоў. Асабісты ўклад кожнага працаўніка фармуе агульны поспех.
"Дзякаваць людзям за працу — прыемная і ганаровая місія, — адзначыў Аляксей Бухаловіч. — Яны заслужылі гэтыя ўзнагароды. Хлебаробы, як і жывёлаводы, забяспечваюць харчовую бяспеку нашай краіны. І за гэта ім нізкі паклон і вялікі дзякуй!"
Больш фота «Зара»
Вярнуцца