Навіны раёна
22 кастрычніка 2019 года
У Бешанковіцкім раёне прайшоў суботнік
19 кастрычніка на Бешанковіччыне прайшоў раённы суботнік.
Масава і дружна прыдзвінцы выйшлі на вялікую ўборку. Работнікі арганізацый і прадпрыемстваў, прадстаўнікі органаў мясцовай улады, грамадскіх аб'яднанняў і школьнікі заняліся навядзеннем парадку на даручаных ім тэрыторыях.
Сельвыканкамы паклапаціліся аб парадку на тэрыторыі каля пустых дамоў, помнікаў ... Літаральна на вачах мяняліся цэнтральны парк і парк камсамольцаў у гарпасёлку. Тут мы засталі за працай супрацоўнікаў ТЦСАН, упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама, работнікаў раённага Цэнтра культуры. Да добраўпарадкавання малой радзімы падключыліся ўсе без выключэння.