Навіны раёна
21 лютага 2024 года
У Бешанковіцкім раёне працягваюць абмяркоўваць тэму адзінага дня галасавання
У Бешанковіцкім
раёне працягваюць абмяркоўваць тэму выбараў дэпутатаў усіх узроўняў
Вярнуцца
Кіраўніцтва
раёна сустракаецца з працоўнымі калектывамі, падчас гутарак абмяркоўваюцца
асаблівасці цяперашняй электаральнай кампаніі.
З калектывам участка электрасувязі і Ульскага каледжа пагутарыла старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч.
«Упэўнена, што вы ўжо азнаёміліся з праграмамі кандыдатаў у дэпутаты і зробіце правільны выбар, — адзначала Галіна Уладзіміраўна. - Мы, грамадзяне сваёй краіны, павінны прыняць актыўны ўдзел у выбарах».
Кіраўнік раёна звяртала ўвагу прысутных на тое, што выбаршчыкі, якія жадаюць прагаласаваць не па месцы рэгістрацыі, а па месцы фактычнага пражывання маюць права звярнуцца ва ўчастковую выбарчую камісію па месцы пражывання. Зрабіць гэта можна толькі па 24 лютага. Згодна з новым заканадаўствам, грамадзянін можа быць уключаны ў спіс выбаршчыкаў па месцы пражывання на падставе пашпарта (ідэнтыфікацыйнай карты) грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і пры наяўнасці дакумента, які пацвярджае пражыванне на тэрыторыі ўчастка для галасавання (напрыклад, дагавора куплі-продажу, дагавора найму, зарэгістраванага ў райвыканкаме, або іншага пацвярджаючага пражыванне дакумента). У адзіны дзень галасавання, 25 лютага, уключэнне ў спіс выбаршчыкаў, не зарэгістраваных на тэрыторыі ўчастка для галасавання, не прадугледжана законам.
Тэму адзінага дня галасавання Галіна Унуковіч дапаўняла інфармацыяй аб выбарах членаў Савета Рэспублікі, якія пройдуць 4 красавіка 2024 годзе, і дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу, яно адбудзецца ў канцы красавіка бягучага года.
З работнікамі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і ТЦСАН сустрэўся намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ерашоў.
«Ад кожнага з нас залежыць, каб выбарчая кампанія прайшла сумленна і адкрыта, — звярнуўся да прысутных Аляксандр Іванавіч. - Толькі беларускі народ мае права вырашаць лёс нашай Беларусі, і ў органы ўлады павінны прыйсці людзі, якія гатовы ўдасканальваць прынцыпы сацыяльнай дзяржавы, справядлівасці, адказнасці і клопату пра простых людзей».Больш фота «Зара»