Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

21 лютага 2024 года

У Бешанковіцкім раёне працягваюць абмяркоўваць тэму адзінага дня галасавання

 


У Бешанковіцкім раёне працягваюць абмяркоўваць тэму выбараў дэпутатаў усіх узроўняў
Кіраўніцтва раёна сустракаецца з працоўнымі калектывамі, падчас гутарак абмяркоўваюцца асаблівасці цяперашняй электаральнай кампаніі.
З калектывам участка электрасувязі і Ульскага каледжа пагутарыла старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч.
«Упэўнена, што вы ўжо азнаёміліся з праграмамі кандыдатаў у дэпутаты і зробіце правільны выбар, — адзначала Галіна Уладзіміраўна. - Мы, грамадзяне сваёй краіны, павінны прыняць актыўны ўдзел у выбарах».
Кіраўнік раёна звяртала ўвагу прысутных на тое, што выбаршчыкі, якія жадаюць прагаласаваць не па месцы рэгістрацыі, а па месцы фактычнага пражывання маюць права звярнуцца ва ўчастковую выбарчую камісію па месцы пражывання. Зрабіць гэта можна толькі па 24 лютага. Згодна з новым заканадаўствам, грамадзянін можа быць уключаны ў спіс выбаршчыкаў па месцы пражывання на падставе пашпарта (ідэнтыфікацыйнай карты) грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і пры наяўнасці дакумента, які пацвярджае пражыванне на тэрыторыі ўчастка для галасавання (напрыклад, дагавора куплі-продажу, дагавора найму, зарэгістраванага ў райвыканкаме, або іншага пацвярджаючага пражыванне дакумента). У адзіны дзень галасавання, 25 лютага, уключэнне ў спіс выбаршчыкаў, не зарэгістраваных на тэрыторыі ўчастка для галасавання, не прадугледжана законам.
Тэму адзінага дня галасавання Галіна Унуковіч дапаўняла інфармацыяй аб выбарах членаў Савета Рэспублікі, якія пройдуць 4 красавіка 2024 годзе, і дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу, яно адбудзецца ў канцы красавіка бягучага года.
З работнікамі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і ТЦСАН сустрэўся намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ерашоў.
«Ад кожнага з нас залежыць, каб выбарчая кампанія прайшла сумленна і адкрыта, — звярнуўся да прысутных Аляксандр Іванавіч. - Толькі беларускі народ мае права вырашаць лёс нашай Беларусі, і ў органы ўлады павінны прыйсці людзі, якія гатовы ўдасканальваць прынцыпы сацыяльнай дзяржавы, справядлівасці, адказнасці і клопату пра простых людзей».
Больш фота «Зара»

 


 

Вярнуцца