Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

8 ліпеня 2020 года

У Бешанковіцкім раёне праводзіцца месячнік бяспекі працы

Нягледзячы на работу, якая праводдзіцца па прафілактыцы вытворчага траўматызму, сельская гаспадарка ў рэспубліцы з’яўляецца адным з найбольш траўманебяспечных відаў эканамічнай дзейнасці.

З мэтай папярэджання вытворчага траўматызму ў перыяд правядзення масавых работ па ўборцы травяных кармоў раённым выканаўчым камітэтам прынята рашэнне правесці з 29 чэрвеня месячнік бяспекі ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу.
Усе мерапрыемствы, якія пройдуць у рамках месячніка, будуць насіць прафілактычны характар: выезды мабільных груп, праверка тэхнічнага стану транспарту, кантроль за выкарыстаннем сродкаў індывідуальнай аховы і г.д.

— Мабільныя групы будуць правяраць не толькі забеспячэнне кіраўнікамі і службовымі асобамі ўмоў бяспечнай працы работнікаў, але і захаванне апошнімі працоўнай і вытворчай дысцыпліны, патрабаванняў Правіл унутранага працоўнага распарадку, інструкцый па ахове працы і іншых нарматыўных прававых актаў, — удакладніў намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама П. П. Ціханенка

"Зара"

Вярнуцца