Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

15 верасня 2020 года

У Бешанковіцкім раёне праходзіць месячнік па добраўпарадкаванні

Бешанковіччына - гэта наш агульны дом, і ад нас залежыць, наколькі камфортна ў ім жывецца. Таму ў раёне склалася добрая традыцыя штогод вясной і восенню праводзіць суботнікі. Гэты год не стаў выключэннем.

З 10 верасня па 10 кастрычніка ў раёне праходзіць месячнік па навядзенні парадку, санітарнай ачыстцы і ўборцы тэрыторый (у тым ліку могілак) гарадскога пасёлка і сельскіх населеных пунктаў. Распараджэнне аб гэтым падпісала старшыня райвыканкама Галіна Уладзіміраўна Унуковіч.

Прадпрыемствы і арганізацыі будуць наводзіць парадак на сваіх замацаваных тэрыторыях. Каардынацыя дзеянняў па добраўпарадкаванні ўскладзена на раённы штаб.
Не трэба разлічваць, што нехта замест нас навядзе ў нашых дварах і на вуліцах парадак і чысціню. Гэта справа кожнага. Дабіцца чысціні і ўтульнасці можна толькі ў тым выпадку, калі пытанні добраўпарадкавання будуць падтрыманы усімі жыхарамі, калі кожны з нас ўнясе свой пасільны ўклад.
Вярнуцца