Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

13 лістапада 2020 года

У Бешанковіцкім раёне уведзены абавязковы масачны рэжым

Адпаведнае рашэнне прынята 13 лістапада на раённым штабе па прадухіленні завозу, распаўсюджвання выпадкаў і абароне насельніцтва ад інфекцыі, выкліканай COVID-19.

Уведзены масачны рэжым у раёне прадугледжвае абавязковае нашэнне маскі на аб'ектах (нерухомых і рухомых) і ў арганізацыях усіх форм уласнасці (крамы, гандлёвыя цэнтры, аб'екты грамадскага харчавання (за выключэннем часу непасрэднага прыёму ежы), аптэкі, установы аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, спартыўныя аб'екты, адміністрацыйныя будынкі, аддзяленні банкаў, сувязі, пошты, аб'екты бытавога абслугоўвання, установы культуры, грамадскі транспарт, у тым ліку маршрутныя таксі, аўтамабілі таксі і іншыя аб'екты, дзе цяжка альбо немагчыма забяспечыць сацыяльнае дыстанцыяванне). Гэтая мера неабходная для забеспячэння бяспекі жыхароў.

Кантроль за выкананнем масачнага рэжыму ускладзены на кіраўнікоў суб'ектаў гаспадарання ўсіх формаў уласнасці.

Масачны рэжым будзе дзейнічаць да стабілізацыі эпідэміялагічнай сітуацыі ў раёне.
Вярнуцца