Навіны раёна
У Бешанковіцкім раёне веласіпедыстка атрымала траўмы, стукнуўшыся аб аўтобус і зваліўшыся на дарогу
18.03.2019 г. каля 14:00 гадзін кіроўца аўтобуса 1987 года нараджэння, кіруючы аўтобусам «МАЗ-256200», рухаючыся па вул.Раманава ў г.п.Бешанковічы, у раёне д.6А, здзяйсняў апярэджанне жанчына, якая ў гэты час рухалася на веласіпедзе па краі праезнай часткі. Жанчына, 1965 году нараджэння, не справілася з кіраваннем ровара і ўпала на правы борт аўтобуса, пасля чаго на праезную частку. У выніку ДТЗ жанчына атрымала цялесныя пашкоджанні, з якімі шпіталізавана ў хірургічнае аддзяленне УЗ «Бешанковіцкая ЦРБ». ДАІ праводзіць праверку па факце інцыдэнту.
Паважаныя пешаходы і
веласіпедысты, перш чым парушаць Правілы дарожнага руху, падумайце, ці будзе
апраўдана ваша рызыка, што вы выйграеце і што можаце страціць.
Пры любых абставінах,
старайцеся аналізаваць сітуацыю і своечасова прымаць правільнае рашэнне.
Памятаеце, што Правілы дарожнага руху створаны ва ўсім свеце не для таго, каб іх парушаць, а для таго, каб бездакорна выконваць усе іх патрабаванні.
Будзьце ўважлівыя і
асцярожныя!
Фотаздымак носіць ілюстратыўны характар