Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

21 лютага 2022 года

У Бешанковіцкім раёне запланавана адкрыццё новай вытворчасці

Многіх жыхароў раёна цікавіць лёс будынкаў былой Каранеўскай сярэдняй школы.

Як паведамілі ў райвыканкаме, у школьных будынкаў з'явіўся новы ўласнік. Рашэннем раённага выканаўчага камітэта капітальныя будынкі былой установы адукацыі бязвыплатна перададзены ў прыватную ўласнасць ТАА «Скарпіё-Кветка» для арганізацыі вытворчасці харчовых араматызатараў.

ТАА «Скарпіё-Кветка» створана шляхам тэхналагічнага і інтэлектуальнага ўдзелу расійскай кампаніі ТАА «Скарпіё-Арамат», якая з'яўляецца вытворцам харчовых араматызатараў у Расіі ўжо на працягу 30 гадоў. У цяперашні час гэта прадпрыемства вырабляе больш за 10 000 найменняў араматызатараў у сухой, вадкай, эмульсійнай і пастападобнай формах, якія маюць статус ідэнтычныя натуральным або натуральныя.

Плануецца, што адкрыццё новай вытворчасці ў нашым раёне дасць магчымасць не толькі стварыць да пяці новых рабочых месц, але і выпускаць прадукцыю, якая будзе пастаўляцца на ўнутраны рынак і экспарт.
Вярнуцца