Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

13 сакавіка 2020 года

У Бешанковіцкім раённым цэнтры культуры ва ўрачыстай абстаноўцы 14-гадовыя юнакі і дзяўчаты атрымалі пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь

     Мерапрыемства прайшло напярэдадні святкавання Дня Канстытуцыі ў рамках рэспубліканскай акцыі «Мы - грамадзяне Беларусі».

     Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі: Шведаў Г.М., старшыня Бешанковіцкага раённага Савета дэпутатаў; Заблоцкі М.А., намеснік старшыні райвыканкама; Апанасёнак Н.М., начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама; Ерашоў Аляксандр Іванавіч, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама; Мацюшова Людміла Сяргееўна, вядучы спецыяліст па рэгістру насельніцтва групы па грамадзянстве і міграцыі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама; Крачкоўскі Анатоль Вячаслававіч, старшыня Бешанковіцкай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання ветэранаў; Жукоўская Т.А., першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб'яднання БРСМ.

     З рук ганаровых гасцей свае галоўныя дакументы атрымалі каля 50 старшакласнікаў з шасці школ раёна.

     Таксама падчас мерапрыемства былі ўручаны пасведчанні хлопцам і дзяўчатам, якія папоўнілі рады грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

     Выступленне артыстаў Бешанковіцкага раённага цэнтра культуры - Вольгі Сергіенка, Дыяны Сінкевіч і Дыяны Краўцовай, стала той ноткай натхнення, якая стварыла добры настой і эмацыянальны ўздым.

Вярнуцца