Навіны раёна
7 верасня 2023 года
У Бешанковіцкім райвыканкаме прайшло паседжанне каардынацыйнай рады грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый
Удзел у яго рабоце прыняў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ярашаў.
Прысутнымі разгледжаны шэраг пытанняў, якія датычацца работы раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа", ролі раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў у вырашэнні сацыяльна значных пытанняў, а таксама прыцягнення ў раён замежнай бязвыплатнай дапамогі.
У склад каардынацыйнага савета ўключана створанае нядаўна Бешанковіцкае раённае аддзяленне Віцебскай вобласці Беларускай партыі "Белая Русь", якое ўзначальвае Аляксандр Мацэвіч.
Пасля пасяджэння члены савета прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі "У школу "З Добрым сэрцам". Няма сумневу, што набытыя імі канцылярскія прыналежнасці сагрэюць дзіцячыя сэрцы.