Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

27 кастрычніка 2023 года

У Бешанковіцкім РАНС пройдзе дзень адчыненых дзвярэй

28 і 29 кастрычніка ў Бешанковічах пройдзе інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя-марафон "Будзь побач з дзіцем!", якая накіравана на прыцягненне ўвагі бацькоў да пытанняў бяспекі дзяцей, пакінутых без нагляду, бестурботнага стаўлення да дзіцячай бяспекі, гібелі і траўміравання дзяцей на пажарах, а таксама папярэджанні ўзнікнення надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей.
У рамках акцыі 28 кастрычніка пажарная аварыйна-выратавальная частка №1 Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правядзе дзень адчыненых дзвярэй у 9 гадзін па адрасу: вул.Урыцкага 100.
Ратавальнікі запрашаюць усіх жадаючых дзяцей сумесна з бацькамі для правядзення актыўнага, а самага галоўнага карыснага мерапрыемства.

Вярнуцца