Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

26 красавіка 2023 года

У Бешанковіцкім РАУС адбылася сустрэча ліквідатараў

У бітве з нябачным ворагам - радыяцыяй - у ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай бяды прынялі ўдзел дзясяткі тысяч чалавек розных прафесій. Сярод першых былі работнікі органаў унутраных спраў.

Напярэдадні 37-й гадавіны чарнобыльскай трагедыі ў РАУС сабраліся ветэраны органаў унутраных спраў, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС. Гэта Алег Аляксеевіч Апанасёнак, Міхаіл Іванавіч Белавус, Рыгор Аляксандравіч Ткачонак, Рыгор Сяргеевіч Чалаў, Анатоль Сяргеевіч Машкоўскі, Валерый Міхайлавіч Калеснікаў і Мікалай Леанідавіч Баброў. Сярод герояў-землякоў таксама і Валерый Філіпавіч Ермалаеў, Іван Уладзіміравіч Стральцоў, якія, на жаль, не змаглі наведаць мерапрыемства.

У біяграфіі кожнага з іх Чарнобыль пакінуў свой след. Як і сотні іншых супрацоўнікаў міліцыі, яны ажыццяўлялі ахову правапарадку ў 30-кіламетровай зоне ЧАЭС, кругласутачна дзяжурылі на КПП і пастах, кантралявалі рух транспарту, прымалі меры па недапушчэнні марадзёрства. Адным словам, сумленна і добрасумленна, як толькі маглі, выконвалі свае абавязкі, службовыя і грамадзянскія, па абароне насельніцтва ад радыеактыўнага заражэння.

…37 гадоў прайшло, але негатыўныя наступствы аварыі і ў нашыя дні даюць аб сабе ведаць. Па гэтай прычыне мы павінны памятаць пра Чарнобыль дзеля будучыні, ведаць пра небяспеку радыяцыі і рабіць усё, каб падобная катастрофа не паўтарылася.
Вярнуцца