Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

15 кастрычніка 2020 года

У БРСМ распрацавалі сучасны фільтр для Instagram са сцягам Беларусі

«Пра стварэнне менавіта такога фільтра мы задумаліся падчас правядзення абласнога маладзёжнага форуму "Беларусь - гэта мы!», тады ў сваіх сацыяльных сетках мы атрымалі максімальны водгук на тое, што адбываецца сёння ў краіне ад моладзі, яе гатоўнасць да дыялогу і распрацоўкі ініцыятываў і праектаў. Ну а тое, што сацыяльныя сеткі ўжо даўно сталі пляцоўкай для выказвання свайго меркавання нікому не сакрэт. Дарэчы, такім чынам кожны карыстальнік сацыяльнай сеткі зможа зрабіць фота з дзяржаўнай сімволікай Беларусі», - распавёў першы сакратар Віцебскага абласнога камітэта БРСМ Вячаслаў Хрол.

Скарыстацца фільтрам можа любы карыстальнік сацыяльнай сеткі Instagram. Для гэтага дастаткова зайсці ў афіцыйны акаўнт Віцебскай абласной арганізацыі БРСМ у Instagram, перайсці ў раздзел «эфекты» і прымяніць фільтр «Belarus».

"Зара"

Вярнуцца