Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

8 верасня 2023 года

У ДП «ПалітаддзелецАгра» актыўна сеюць азімыя культуры, прыбіраюць кукурузу

Сяўба азімых збожжавых - найважнейшае мерапрыемства канца лета і пачатку восені. Менавіта гэтыя культуры з'яўляюцца асновай будучага ўраджаю. Актыўна вядуцца работы і ў ДП «ПалітаддзелецАгра».
Заданне ў гаспадаркі сур'ёзнае. Як расказаў нам галоўны аграном Вадзім Аўчыннікаў, азімы клін у гаспадарцы сёлета складае 1200 гектараў. Па стане на раніцу 7 верасня, з планам аграрыі справіліся на 57%, пасеялі 350 га рапсу, 108 га пшаніцы, 100 га жыта, 62 га ячменю і 67 га свірэпіцы.
Адказна працуе на сяўбе азімых культур механізатар Сяргей Гусакоў. Умелы, старанны, ён добра зарэкамендаваў сябе на ўсіх палявых работах. Сваю справу добра ведае і заўсёды дамагаецца высокіх вынікаў.
«Даведзеныя заданні выконваю ў тэрмін і якасна. Бо ад гэтага залежыць не толькі дастатак сельгаспрадпрыемства, але і маёй сям'і», - адзначыў працаўнік вёскі.
Не менш адказная місія ў Сяргея Радкевіча і Васіля Стахаевіча, якія задзейнічаны на падрыхтоўцы глебы пад будучы ўраджай. Падвозку насення на палі ажыццяўляе Мікалай Надзежка.
Паралельна ў «Палітаддзелцы Агра» вядзецца ўборка кукурузы. У гаспадарцы яна займае плошчу 750 га, з якіх ужо ўбрана 95 га. На кормаўборачным камбайне працуе майстар сваёй справы Віктар Ляховіч. На адвозцы зялёнай масы задзейнічаны Уладзімір Марозаў, Віктар Апатаў і Канстанцін Баўтрушка.
Механізатары разумеюць усю важнасць сельскагаспадарчай кампаніі, якая разгарнулася, таму працуюць з самай раніцы і да позняга вечара. Перад імі стаіць важная задача - забяспечыць пагалоўе буйной рагатай жывёлы якаснымі кармамі.
Вярнуцца