Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

10 ліпеня 2023 года

У ДП «ПалітаддзелецАгра» пасевы пад надзейнай абаронай

Працаваць у сельскай гаспадарцы - значыць аддаваць зямлі цяпло сваіх рук, клопат, укладваць душу і талент у любімую справу. Цяпер на палях сельгаспрадпрыемстваў раёна ажыццяўляецца адзін з найбольш важных аграпрыёмаў-хімпраполка. Без гэтага добры ўраджай атрымаць немагчыма.
Зладжана і актыўна працуюць работнікі ДП «ПалітаддзелецАгра».
Напрыклад, ва ўрочышчы Дабрыгоры ў дзень нашага прыезду работа кіпела з самай раніцы. Механізатар Сяргей Радкевіч рабіў там хімпраполку кукурузы, што распасцерлася на тэрыторыі больш за 120 га. Працаўнік сяла ўмела кіраваў «МТЗ-82» з прычапным апырсквальнікам.
Механізатар ужо не першы год выконвае гэты від работ. Правядзенне хімпраполкі патрабуе ўважлівасці і адказнасці. Улічваць трэба ўмовы надвор'я: у дождж хімія не ўносіцца. Калі на вуліцы горача, эфектыўнасць прэпарата змяншаецца, таму што ён хутчэй выпараецца, пранікненню перашкаджае пыл. Сяргей Аляксандравіч у сваёй рабоце ўлічвае ўсе гэтыя фактары. Яго справа настолькі тонкая, што прымаць да ўвагі трэба не толькі тэмпературу і вільготнасць, але і накірунак ветра.
— Праца ў полі прыносіць мне маральнае задавальненне,— кажа Сяргей Радкевіч.— Пакуль чакаю свайго напарніка на наступную запраўку, любуюся палямі з налітымі каласамі, якія распасціраюцца побач, і ўяўляю, як пройдзе зусім няшмат часу і тут мы будзем убіраць хлеб. Няўжо гэта не выдатна?! Ваду проста ў поле падвозіць механізатар Аляксандр Базар, які кіруе трактарам з 11-тоннай бочкай.
…Запраўка скончаная, механізатары выводзяць сельгасмашыны ў поле. Праца кіпіць, як гаворыцца, летні дзень год корміць. Вось і нашы героі імкнуцца паспець зрабіць як мага больш, каб атрымаць шчодры ўраджай.
Вярнуцца