Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

11 лютага 2022 года

У дзень 80-годдзя расстрэлу вязняў Бешанковіцкага гета ля помніка ахвярам генацыду прайшоў мітынг-рэквіем

11 лютага, у дзень 80-годдзя расстрэлу вязняў Бешанковіцкага гета, ля помніка ахвярам генацыду яўрэяў у Бешанковічах, устаноўленага ў лясным масіве на правым беразе ракі Заходняя Дзвіна, прайшоў мітынг-рэквіем. Ушанаваць памяць загінуўшых, ускласці кветкі да месца пахавання 1068 мясцовых жыхароў, якія загінулі ад рук гітлераўцаў, прыехалі старшыня Бешанковіцкага райвыканкама Галіна Унуковіч, яе намеснікі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Генадзь Шведаў, намеснік старшыні Шумілінскага райвыканкама Ірына Шалахава Шумілінскага раёнаў, жыхары гарпасёлка.

Доўг памяці прывёў да гэтага святога месца на бешанковіцкай зямлі стваральніка валанцёрскага праекта «Beshеnkovichi Shtetl Memorial Restoration» Ганну Клімовіч, прадстаўнікоў яўрэйскіх абшчын. Гістарычная памяць захоўвае ў чалавеку падзяку нашчадкам і любоў да роднага кутка зямлі, робіць нас сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны, спадкаемцамі бацькоўскіх традыцый. Нам завешчана захоўваць яе, змагацца супраць легалізацыі нацызму і не забывацца на ахвяр генацыду беларускага народа.
Вярнуцца