Навіны раёна
23 жніўня 2019 года
У гаспадарках Бешанковіцкага раёна з'явіліся новыя лідэры ўборачнай кампаніі
З кожным днём папаўняюцца хлебныя засекі раёна. І ў гэтай нялёгкай і адказнай справе галоўная роля адводзіцца камбайнерам, а таксама кіроўцам, якiя заняты на адвозцы збожжа. Прыбіраць хлеб з палёў - справа, якая не трывае адкладаў ні пры якіх абставінах. Як толькі прырода падае «зялёнае святло» з раніцы да вечара гудуць камбайны на палях ...
Добрай традыцыяй стала ўшанаванне лепшых працаўнікоў хлебнай нівы, якія перасягнулі тысячны рубеж у намалоце збожжа. У цяперашняй уборачнай кампаніі выбіцца ў лідэры няпроста - надвор'е не перастае выпрабоўваць аграрыяў на трываласць. Хлебаробы «ловяць» кожны цёплы дзянёк, кожную хвіліну. І вось, новы тыдзень прынёс добрыя навіны з ЗАТ «АСБ-Агра Наватар», ДП «ПалітаддзелецАгра» і СУП «Вядзерава». У спісе тысячнікаў - новыя імёны. У «Вядзерава» героем жніва стаў Я.І.Леаненка, на ўчорашні дзень разам з памочнікам А.У.Кляменцевым Яўген Іванавіч намалаціў 1064 тоны збожжа. На рахунку наватарскага экіпажа камбайнераў у складзе М.А.Мічтова і Ю.А.Аксёнава 1022 тоны, а ў палітатддзельскіх хлебаробаў М.А.Кораня і У.У.Аксюта - 1020 тон.
- Цяжкасці гартуюць і надаюць азарт у спаборніцтве, - адзначыў Яўген Іванавіч Леаненка. - У гэтым годзе жніво не з лёгкіх і патрабуе ад нас большай адказнасці і вынослівасці. На нас ускладзены вялікія надзеі кіраўніцтва раёна, ды і ўсёй краіны, і мы не маем права нікога падвесці.