Навіны раёна
27 ліпеня 2023 года
У г.п. Бешанковічы пройдзе конкурс "SuperПРОФІ-2023"
Заўтра, 28 ліпеня, а 14 гадзіне, у ДУК "Бешанковіцкі раённы цэнтр культуры" маладыя работнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў адукацыі пакажуць сваё майстэрства ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу "SuperПРОФІ-2023".
Удзельнікі прадставяць відэаролік, у якім расказваюць аб дзейнасці і дасягненнях свайго прадпрыемства, арганізацыі або ўстановы.
Журы ацэняць таксама аратарскае майстэрства канкурсантаў (кожны з іх рыхтуе выступленне на тэму «Чаму мая прафесія лепшая») і творчы нумар, у якім дэманструецца майстэрства і талент у адным з відаў або жанраў мастацтва: вакал, танец, мастацкае слова, арыгінальны жанр, гульня на музычных інструментах.
Конкурс праводзіцца па намінацыях: «SuperПРОФІ прамысловага прадпрыемства»; «SuperПРОФІ будаўнічай арганізацыі»; «SuperПРОФІ прадпрыемства транспарту і сувязі»; «SuperПРОФІ арганізацыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі»; «SuperПРОФІ прадпрыемства гандлю і грамадскага харчавання»; «SuperПРОФІ ўстановы аховы здароўя»; «SuperПРОФІ установы адукацыі»; «SuperПРОФІ установы культуры»; «SuperПРОФІ ўстановы сацыяльнай абароны»; «SuperПРОФІ ўнутраных спраў»; «SuperПРОФІ па барацьбе з надзвычайнымі сітуацыямі»; «SuperПРОФІ па забеспячэнні ваеннай бяспекі»; «SuperПРОФІ сельскай гаспадаркі»; «SuperПРОФІ ў працы з моладдзю».