Навіны раёна
24 жніўня 2023 года
У працоўных калектывах Бешанковічы працягваецца абмеркаванне актуальных для краіны пытанняў
У рамках Адзінага дня інфармавання інфармацыйна-прапагандысцкая група ў складзе начальніка аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама С. В. Гайко, спецыяліста аддзела Т. В. Бажэдомавай і намесніка ваеннага камісара Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў А. А. Акімава сустрэліся з калектывамі ТЦСАН, ясляў- №1 райцэнтра і Бешанковіцкага ПМС.
Па традыцыі на абмеркаванне ў працоўных калектывах быў вынесены шэраг актуальных пытанняў. А вось асноўнай тэмай стала народнае апалчэнне і яго роля ў забеспячэнні нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Нагадаем, Закон "Аб народным апалчэнні" быў зацверджаны Прэзідэнтам нашай краіны 17 ліпеня бягучага года. У ім закладзены прававыя асновы для добраахвотнага ўдзелу грамадзян у забеспячэнні ваеннага становішча ў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках.