Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

7 жніўня 2020 года

У прыярытэце - тавары айчыннай вытворчасці

У мінулую пятніцу член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг
Віцебскага аблвыканкама І.П.Ляўковіч з рабочым візітам наведала Бешанковічы. Сенатар пагутарыла з працоўным калектывам Бешанковіцкага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства.

Сёння філіял з'яўляецца асноўным гандлёвым аператарам Бешанковіччыны. Ён прадстаўлены 51 крамай агульнай гандлёвай плошчай 5 тыс. кв. м, рынкам на 142 месцы, 10 аб'ектамі грамадскага харчавання на 340 месцаў, арганізавана работа 6 аўтамагазінаў. Удзельная вага філіяла ў агульным аб'ёме тавараабароту раёна складае 41,5%. Акрамя свайго, ён абслугоўвае насельніцтва яшчэ трох раёнаў вобласці: Віцебскага, Лёзненскага і Шумілінскага.
Ірына Пятроўна шчыра парадавалася, што прадпрыемства захавалася і яго паслугі запатрабаваныя. Гэта і стане стымулам для далейшага развіцця. У ліку галоўных задач па-ранейшаму застаюцца захаванне гандлёвай сеткі, паляпшэнне якасці аказваемых паслуг і, несумненна, абарона ўнутранага рынку. Бо, аддаючы перавагу таварам айчыннай вытворчасці, мы падтрымліваем у тым ліку і харчовую бяспеку краіны.

І. П. Ляўковіч распавяла аб дзейнасці Савета Рэспублікі, мерах, якія прымаюцца дзяржавай для забеспячэння стабільнай сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне, а таксама падзякавала калектыву філіяла за працу ва ўмовах няпростай эпідсітуацыі. Абмеркавалі таксама галоўную тэму тыдня - выбары кіраўніка дзяржавы. Ірына Пятроўна выказала ўпэўненасць, што кожны работнік прадпрыемства выкарыстоўвае магчымасць рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права і зробіць ўзважаны, абдуманы выбар.

Размаўляючы з парламентарыем, работнікі гандлю агучылі шэраг надзённых пытанняў, якія тычацца ўзроўню заробкаў, цэн на прадукты харчавання і жыллёва-камунальныя паслугі. Таксама іх цікавіла праблема дэфіцыту кадраў, у прыватнасці прадаўцоў. На думку сенатара, самы просты выхад з гэтай сітуацыі - прафарыентацыйная дзейнасць у старэйшых класах школ і мэтавая падрыхтоўка спецыялістаў з іх гарантаваным працаўладкаваннем пасля заканчэння навучання.
"Зара"
Вярнуцца